Выстава. Тэатр "Лялька". "Нам 30 год"

22 красавіка ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Беларускаму тэатру “Лялька” — 30 год”. Наведнікі могуць пазнаёміцца з разнастайнымі па стылёвых вырашэннях дэкарацыямі і лялькамі з такіх папулярных спектакляў, як “Чароўная зброя Кэндзо”, “Загубленая душа, або пакаранне грэшніка”, “Прынцэса і Свінапас”, “Хлопчык-Зорка”, “Сунічкі для Веліканачкі”, “Ямелева шчасце”, “Кветачка-вясёлка”, “Чорная курыца, або Падземныя жыхары” і іншых, а таксама ўбачыць зблізку рэканструкцыю магілёўскай батлейкі ХІХ стагоддзя, зробленую мастаком Аляксандрам Сідаравым.

Русский
X