Персанальная выстава Дзіяны Янушонэ “Невядомыя людзі” даволі паўнамаштабна прадстаўляе віцебскаму гледачу асноўныя тэмы, формы і накірункі творчай дзейнасці маладой латвійскай мастачкі. Цэнтральнае месца ў яе творчасці займаюць актуальныя для нашага часу і сучаснага грамадства праблемы і тэмы, сацыяльныя падзеі, якія, разам з тым, вельмі моцна афарбаваны эмацыянальна. Праблемы постіндустрыяльнага грамадства, дэмаграфіі, эміграцыі, пашыраючагася тэррарызму, нестабільнасці, якая пануе ў свеце, неабароненасці чалавека, шматлікіх рызыкаў і небяспекі, з якімі мы сутыкаемся штодзень, як і пошукі ўласнай ідэнтычнасці, спадзвігаюць мастачку на стварэнне адметных мастацкіх вобразаў і неардынарныя творчыя эксперыменты. Большасць вобразаў у яе тэкстыльных кампазіцыях пабудавана на асацыяцыях. Па словах самой Дзіяны Янушонэ, галоўнай задачай любога мастацкага твора з’яўляецца прадстаўленне асноўнай ідэі і тэмы ў розных тэхніках, яе эфектыўнае вобразнае ўвасабленне. Некаторыя з тэхнік і метадаў працы распрацаваны аўтарам. Важнае і практычна вызначальнае месца ў творчасці Дзіяны Янушонэ займае тэкстыльны аб’ект, у стварэнні якога мастачка выкарыстоўвае самыя разнастайныя матэрыялы і пластычныя эфекты.
Міхась Цыбульскі – кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы
16 снежня 1980 – Дзіяна Янушонэ (Diāna Janušone) нарадзілася ў г. Рыга, Латвія
2005 – 2009 – навучанне па спецыяльнасці “кампутарны дызайн” у Балтыйскай міжнароднай Акадэміі (ступень бакалаўра)
2008 – 2012 – навучанне па спецыяльнасці “візуальныя мастацтва (2D) ” на кафедры тэкстылю Латвійская Акадэмія мастацтваў (ступень бакалаўра)
2012 –2014 – навучанне па спецыяльнасці “візуальныя пластычныя мастацтва (3D)” на кафедры скульптуры Латвійская Акадэмія мастацтваў (ступень магістра)
2014 – пачатак працы лектарам на кафедры тэкстылю Латвійскай Акадэміі мастацтваў
Прымала ўдзел у групавых выставах у Беларусі, Фінляндыі, шэрагу гарадоў Латвіі. Персанальная выстава “Unknown people” (Невядомыя людзі) у гэтым годзе адбылася ў г. Валміера (Латвія).
З уласнымі праектамі прымала ўдзел у шэрагу фестываляў мастацтваў, сярод якіх: “Cēsis
Стыпендыят Еўрапейскага сацыяльнага фонда для студэнтаў Латвійскай Акадэміі мастацтваў (2012/2013), званне лаўрэата на выставе “Восень 2012/2013” (2013), другое месца на Пятым Міжнародным трыенале тэкстылю “Традыцыі і іннавацыі” (Рыга, 2015).
Выстава Дзіяны Янушоне “Невядомыя людзі” працягнецца у Мастацкім музеі да 13 лістапада 2017 года.