Хараством вясенніх яркіх кветак
Мы ўпрыгожваем зямлі абшар.
І ад іх духмяніцца палетак,
Весялей зямны кружыцца шар...
Пётр Шакола
Выстава “КВЕТКАВЫ НАЦЮРМОРТ” экспануецца ў віцебскім Мастацкім музее. На выставе прадстаўлены творы з фонда “Віцебскага абласнога краязнаўчага музея”, а таксама з прыватных калекцый. Жывапісныя і графічныя творы выдатных беларускіх мастакоў Жоўтак В., Явіча П., Бржазоўскага Г., Сямілетава А., Смерадзінскага У., Шутава Б., , а таксама творы віцебскіх мастакоў Бароўскага І., Іванова У., Напрэенкі У., Малея А., Гумена Ф., Андросава В., Мемуса А., Магучай І., Хесіна Б, Шкуратава І., Урублеўскай С., Каржыцкай Н., Карпана А., Лалыкі Б., Цыбульскага М, Цыбульскай Л., Каваленкі Л. і інш. можна паглядзець да 25 чэрвеня 2017 года.