
20 красавіка 2023 г. а 16-ай гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша, вул. Леніна, 36) адкрываецца выстава, прысвечаная да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра. УК «Віцебскі абласны краязнаўчы музей», У «Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа» і УП «Кінавідэапракат» («Дом Кіно») упершыню падрыхтавалі сумесны праект «Янка Маўр – капітан дзіцячых падарожжаў».
Янка Маўр – адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці.
У 1930-я гады выходзіць кніга, якая зрабіла яго знакамітым і любімым дзіцячым пісьменнікам ва ўсім Савецкім Саюзе – аповесць «Палескія рабінзоны». Кнігу неаднаразова перавыдавалі, пераклалі на многія мовы, а ў 1934 годзе на кінастудыі «Савецкая Беларусь» знялі фільм «Палескія рабінзоны». Аўтарам сцэнарыя быў сам Янка Маўр.
У музеі можна будзе пазнаёміцца з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. На экспазіцыі будуць прадстаўлены асабістыя рэчы, фатаграфіі і рэдкія кнігі пісьменніка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Па набытым квіткам на выставу «Янка Маўр – капітан дзіцячых падарожжаў» у Ратушы наведвальнікі маюць унікальную магчымасць паглядзець кінастужку «Цуда-востраў, ці Палескія рабінзоны» паводле аднайменнай кнігі Янкі Маўра.
Кінапаказы будуць праходзіць у Доме Кіно (вул. Леніна, 40) кожную суботу. Дата і пачатак кінасеансу будзе прапісаны на ўваходным квітку на выставу!
Для арганізаваных групп па папярэднім запісе магчымы дадатковыя кінапаказы па буднях.
Выстава будзе прадстаўлена ў Ратушы да 20 мая 2023 г.
Кошт квіткоў:
5 руб. – дарослыя,
4 руб. – студэнты і пенсіянеры (пры наяўнасці адпаведных дакументаў),
3 руб. – дзеці с 5 гадоў.
Дзеці да 5 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды, дзеці-сіроты (пры наяўнасці адпаведных дакументаў) – уваход бясплатны.
Кантакты: + 375 (212) 66 05 87, + 375 (29) 210 22 61