Выстава “Невядомыя людзі”

Персанальная выстава Дзіяны Янушонэ “Невядомыя людзі” даволі паўнамаштабна прадстаўляе віцебскаму гледачу асноўныя тэмы, формы і накірункі творчай дзейнасці маладой латвійскай мастачкі. Цэнтральнае месца ў яе творчасці займаюць актуальныя для нашага часу і сучаснага грамадства праблемы і тэмы, сацыяльныя падзеі, якія, разам з тым, вельмі моцна афарбаваны эмацыянальна. Праблемы постіндустрыяльнага грамадства, дэмаграфіі, эміграцыі, пашыраючагася тэррарызму, нестабільнасці, якая пануе ў свеце, неабароненасці чалавека, шматлікіх рызыкаў і небяспекі, з якімі мы сутыкаемся штодзень, як і пошукі ўласнай ідэнтычнасці, спадзвігаюць мастачку на стварэнне адметных мастацкіх вобразаў і неардынарныя творчыя эксперыменты. Большасць вобразаў у яе тэкстыльных кампазіцыях пабудавана на асацыяцыях. Па словах самой Дзіяны Янушонэ, галоўнай задачай любога мастацкага твора з’яўляецца прадстаўленне асноўнай ідэі і тэмы ў розных тэхніках, яе эфектыўнае вобразнае ўвасабленне. Некаторыя з тэхнік і метадаў працы распрацаваны аўтарам. Важнае і практычна вызначальнае месца ў творчасці Дзіяны Янушонэ займае тэкстыльны аб’ект, у стварэнні якога мастачка выкарыстоўвае самыя разнастайныя матэрыялы і пластычныя эфекты.

Міхась Цыбульскі – кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

16 снежня 1980 – Дзіяна Янушонэ (Diāna Janušone) нарадзілася ў г. Рыга, Латвія

2005 – 2009 – навучанне па спецыяльнасці “кампутарны дызайн” у Балтыйскай міжнароднай Акадэміі (ступень бакалаўра)

2008 – 2012 – навучанне па спецыяльнасці “візуальныя мастацтва (2D) ” на кафедры тэкстылю Латвійская Акадэмія мастацтваў (ступень бакалаўра)

2012 –2014 – навучанне па спецыяльнасці “візуальныя пластычныя мастацтва (3D)” на кафедры скульптуры Латвійская Акадэмія мастацтваў (ступень магістра)

2014 – пачатак працы лектарам на кафедры тэкстылю Латвійскай Акадэміі мастацтваў

Прымала ўдзел у групавых выставах у Беларусі, Фінляндыі, шэрагу гарадоў Латвіі. Персанальная выстава “Unknown people” (Невядомыя людзі) у гэтым годзе адбылася ў г. Валміера (Латвія).

З уласнымі праектамі прымала ўдзел у шэрагу фестываляў мастацтваў, сярод якіх: “Cēsis 2011” (2011, project “SEB House”), Riga City Light Festival “Riga shine” (2012, project “Depth”), Festival of environmental objects of the Riga City Council's Education, Culture and Sports Department “Christmas Eve”( 2013, projects “Icicle spruce” і “Light fractal”), Riga City Council Festival “Staro Rīga Specialty” (2014, project “Waving” і “Turtle Adventures”) і іншыя. Майстар-класы Дзіяны Янушонэ былі арганізаваны на фальклорным фестывалі ў Поры (2012, Фінляндыя).

Стыпендыят Еўрапейскага сацыяльнага фонда для студэнтаў Латвійскай Акадэміі мастацтваў (2012/2013), званне лаўрэата на выставе “Восень 2012/2013” (2013), другое месца на Пятым Міжнародным трыенале тэкстылю “Традыцыі і іннавацыі” (Рыга, 2015).

Выстава Дзіяны Янушоне “Невядомыя людзі” працягнецца у Мастацкім музеі да 13 лістапада 2017 года.

X
Укажите ваше имя на сайте Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей».
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка