Выстава "Цiшыня POSTSCRIPTUM"

Калi ты перастаў адчуваць

прысутнасць Бога,

спынiся -

i пачуеш Яго ў цiшынi

Postscriptum

Выстава з’яўляецца лагічным працягам мінулагодняга праекту “Цішыня” і своеасаблівым падсумаваннем су-размовы аўтара з уласным унутраным “Я”. Гэта своеасаблівая споведзь. У 25 графічных творах мастачка спавядаецца ў любові да гэтага свету, яна фіксуе імгненні жыцця, амаль нябачныя вокам, жыцця, чыя цішыня – ахінае і дазваляе адчуць голас уласнай душы.

P.s. Дыхай

________________________________________________________________________________________

Кацярына Мяснiкова

Нарадзiлася 01.05.1981 г. у Полацку

Вучылася ў Полацкай мастацкай школе

Скончыла мастацка-графiчны факультэт Вiцебскага Дзяржаўнага унiверсiтэта імя П.М. Машэрава ў 2004 г.

Працуе ў тэхніцы пастэлі, большасць сваіх твораў стварае падчас пленэраў

Куратар моладзевага пленэра «У пошуках Атлантыды»

Куратар мастацкага праекта «Беларускi АРТ-Алфавiт»

Русский
X