Выстава "Апошняя дэкада"

Творчасць Андрыса Віталіньша выразна прадстаўляе ўрбаністычны накірунак у сучасным мастацтве, сбліжаючы яго жывапіс з графічнай лаканічнасцю праектнага дызайна. У кампазіцыях мастака дамінуюць матывы горада, архітэктурныя будынкі, заводскія металічныя канструкцыі, краны, масты, партовыя збудаванні, аўтамабілі, цягнікі, рухавікі... Выявы складаных тэхнічных канструкцый і аб’ектаў у кампазіцыях Віталіньша ўтвараюць сапраўдныя кампазіцыйныя лабірынты, у якіх важную ролю, безумоўна, адыгрывае колер. Яркія, насычаныя колеры, і іх графічная мінімалістычнасць, а таксама рэзкія кантрасты ў творах А.Віталіньша яшчэ больш абвастраюць пачуццё асаблівай напружанасці, імклівай дынамікі развіцця навакольнага свету. Вобразы яго карцін - гэта своеасаблівыя знакі часу, сімвалы тэхнагеннай цывілізацыі.

“Я люблю прыроду і сельскую мясцовасць, - адзначае Андрыс Віталіньш, - але я гарадскі чалавек. Я вырас вобразна кажучы “на тратуары”, на асфальце, паміж аўтамабілямі і трамваямі, таму горад у маёй крыві. Мы першае пакаленне падкрэслена індустрыяльных людзей. Мы не маем ніякіх стасункаў з сельскай мясцовасцю, у нас няма ніякіх каранёў і я хацеў паказаць гэта ў сваіх творах. Чалавецтва зачароўвае мяне і, тым не менш, я не малюю людзей. Я пішу аб'екты, створаныя людзьмі. Я назіраю за тым, як чалавецтва развіваецца, пераўтвараючы і змяняючы навакольнае асяроддзе, якое становіцца ўсё больш урбанізаваным”.

Нельга не адзначыць, што Андрыс Віталіньш не толькі вядомы ў Латвіі жывапісец, але і цікавы кніжны графік, таленавіты дызайнер. Сярод яго работ дызайн манеты ў адзін лат з выявай вожыка для Латвійскага банку ў (2012), падарункавыя ўпакоўкі для кампаніі «Латвійскі бальзам» (2014), выдатныя іллюстрацыі для дзіцячых кніг (2005-2013).

Міхась Цыбульскі - кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

1975 – 28 верасня Андрыс Віталіньш нарадзіўся  ў г. Ліепая, Латвія

1995 – скончыў Школу мастацтваў і рамёстваў, Рыга

1996 – скончыў факультэт педагогікі Латвійскай акадэміі мастацтваў

1999 – скончыў факультэт дызайну Латвійскай акадэміі мастацтваў

2000 – атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў на факультэце візуальнай камунікацыі Латвійскай акадэміі мастацтваў

2002 – атрымаў ступень магістра мастацтваў на факультэце жывапісу Латвійскай акадэміі мастацтваў. Працы ў сферы рэкламы і дызайна, у якасці куратара мастацкіх выстаў. Сябра Саюза       мастакоў Латвіі

2007 – выкладчык Латвійскай Акадэміі мастацтваў

2009 – закончыў дактарантуру Латвійскай Акадэміі мастацтваў. Запрошаны выкладчык у Эстонскай акадэміі мастацтваў

з 2010 – старшыня экспертнай камісіі  па візуальных мастацтвах ў State Culture Capital Foundation

2010 – дацэнт кафедры жывапісу Латвіійскай Акадэміі мастацтваў

2014 – прафесар і кіраўнік  кафедры жывапісу Латвіійскай Акадэміі мастацтваў

2017 – прарэктар Латвіійскай Акадэміі мастацтваў

Персанальныя выставы мастака адбыліся ў Цэнтры сучаснага мастацтва Noass (2001, Рыга), галерэі Саюза мастакоў Латвіі, (2004, Рыга), дзяржаўнай гімназіі Валміера, (2005, Валміера), галерэі г. Любляны (2006, Славенія), Латвійскім Нацыянальным мастацкім музеі, выставачнай зале Arsenals (2006, Рыга), Мастацкай галерэі Універсітэта Тарту (2007, Эстонія), галерэі (2007, Рыга), галерэі Promenade (2008, Ліепая), VĀRTI, (2010, Вентспілс), галерэі Alma (2011, Рыга), Galerie Nivet-Carzon (2013, Парыж), мастацкім музеі (2014, 2016, Ліепая),  галерэі Tallinn, (2016 Эстонія), Тэатры драмы г. Паневежыс (2017, Літва).

Мастак прымаў удзел больш чым у 60 групавых выставах у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Азербайджане, Аўстрыі, Беларусі, Германіі, ЗША, Індыі, Італіі, Кітаі, Латвіі, Літве, Люксембургу, Нідэрландах, Расіі, Швецыі, Эстоніі, Францыі.

X
Укажите ваше имя на сайте Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей».
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка