Праект “Магдэбургскі Віцебск”

 Праект “Магдэбургскі Віцебск”

 

У Віцебску распачынаецца серыя мерапрыемстваў да 420-годдзя надання гораду Магдэбургскага права.

17 сакавіка ў  Віцебску распачнуцца мерапрыемствы з нагоды 420-га юбілея надання гораду Магдэбургскага права – сярэднявечнага права на самакіраванне.

У 16:00 у гарадской Ратушы адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя праекта “Магдэбургскі Віцебск”, падчас якой наведнікі змогуць не толькі азнаёміцца з планамі ініцыятывы, але і  ўпершыню пабачыць выстаўленыя копіі "Прывілея 1597 г." і "Чарцежу месца Віцебск 1664 г." з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Праект “Магдэбургскі Віцебск” быў распачаты ў 2016 г. з ініцыятывы ўстановы “Віцебск для мяне” і народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн” і накіраваны на папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Віцебска і рэалізацыю супольных ініцыятываў у сферы гарадской культуры і адукацыі.

 Гістарычная даведка:  17 сакавіка 1597 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Віцебску Магдэбургскае права, якое прадугледжвала права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне ад большай часткі феадальных павіннасцей,  што спрыяла эканамічнаму і культурнаму развіццю горада.

                          
Уваход вольны.   Дадатковая інфармацыя: +375259133876

Русский
X