Фелікс Кузняцоў “Поры года: прыгажосць імгненняў”

У віцебскім Мастацкім музеі з 15 лістапада па 21 снежня 2015 года працуе юбілейная выстава алейнага жывапісу віцебскага мастака ФЕЛІКСА МІХАЙЛАВІЧА КУЗНЯЦОВА “ПОРЫ ГОДА: ПРЫГАЖОСЦЬ ІМГНЕННЯЎ” (да 75-годдзя з дня нараджэння). Ф. Кузняцоў – сын вучняў Ю.М. Пэна і М. Шагала – Міхаіла і Ганны Кузняцовых. З 1961-1966 гг. вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава ў В. Дзежыца, Р. Клікушына, Д. Генеральніцкага, А. Гаўрушкі. З 1966-1982 – працаваў у Віцебскіх мастацкіх майстэрнях, з 1982-1992 – у абласнымспартыўным камітэце мастаком. Удзельнік рэспубліканскіх і абласных выстаў з 1966 года. Углядаючыся ў працы Фелікса Кузняцова, адзначаеш іх шчырасць і адмысловую душэўнасць. Лірычны настрой прадвызначае характар вобразнасці ў большасці яго пейзажных кампазіцый. Тут няма ніякай манернасці, толькі імкненне перадаць свае ўражанні ад прыгажосці навакольнага асяроддзя. У сваёй творчасці  Ф. Кузняцоў аддае перавагу пейзажнаму жанру. Відавочна, што натхненне мастаку прыносіць чытанне паэзіі, а таму ў назвах яго жывапісных кампазіцый нярэдка сустракаюцца і паэтычныя радкі. На выставе “Поры года: прыгажосць імгненняў” экспануецца больш за 40 мастацкіх твораў.

 
Русский
X