Выставка "Белорусские музыкальные..."

Выстаўка «Беларускія музычныя інстументы»

(з фондаў Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, а таксама з уласнай калекцыі Дзмітрыя Ровенскага)

Музычныя інструменты Беларусі – яркая і самабытная з’ява ў культурным жыцці. Яны здольныя глыбока ўплываць на эмоцыі чалавека і здаўна выкарыстоўваюцца з грамадска-выхаваўчай мэтай, служачы адначасова задавальненню эстэтычных патрэб.

Традыцыйныя народныя і прафесійныя музычныя інструменты з’яўляюцца асновай для развіцця інструментальнай творчасці, выканальніцтва і адукацыі.

Задача выстаўкі – на навуковай аснове асэнсаваць ролю музычных інструментаў у жыцці чалавека, паказаць найбольш значныя з’явы музыкальнага жыцця краіны.

 Мэта выстаўкі – паказаць нацыянальны інструментарый, зроблены беларускімі майстрамі.

Асноўная ўвага нададзена інструментам, зробленым вядомымі беларускімі майстрамі – дынастыяй Жукоўскіх, а таксама В. Пратасевічам, Я. Бацяноўскім, У. Кульпіным, У. Козакам. Майстры, вырабляючы інструменты самых розных форм, памераў, тэмбрава-акустычных і выразна-тэхнічных магчымасцяў, карыстаюцца, як правіла, матэрыяламі, пашыранымі на тэрыторыі Беларусі ў адпаведнасці з яе геаграфічным становішчам, кліматычнымі ўмовамі, асаблівасцямі расліннага і жывёльнага свету.

Кампазіцыйна выстаўка падзеленая на раздзелы:

• Струнныя інструменты

У групу струнных інструментаў уваходзяць шырока распаўсюджаныя на Беларусі скрыпкі і цымбалы, а таксама ліра. Гэты раздзел выстаўкі дапаўняюць віяланчэль і альт скрыпічны. Асобна прадстаўлены смыкі: скрыпічныя і альтовы.

Духавыя інструменты

Духавыя інструменты належаць да старажытных музычных інструментаў. У традыцыйным музычным інструментарыі беларусаў яны займаюць вядучае месца. Групу духавых інструментаў прадстаўляюць жалейкі, дудкі, дуда, сурма, акарыны. Некатарыя з іх (напрыклад, дуда) ужо амаль не сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі. Іншыя – такія як дудкі, жалейкі – і сёння шырока бытуюць у музычнай практыцы.

Самагучальныя інструменты

Індывідуальныя, спецыфічныя асаблівасці гучання таго ці іншага інструмента гэтай групы залежаць, у асноўным, ад атрымання гуку. Характэрна, што іншы раз яны зафіксаваны ў назвах саміх інструментаў. Гэта – біч, грэбень дзявочы, бразготка вялікая, бразготка малая, калотка, капыты, барабан, вугольнік.

Гармонікі

Гармонік – складаны па будове клавішна-пнеўманічны інструмент. Пачынаючы з 1860-х гг. ён распаўсюджваецца на тэрыторыі Беларусі. У інструментальную культуру Беларусі прыйшоў гармонік розных відаў, што тлумачыцца геаграфічным становішчам краіны.

Такім чынам, на выстаўцы прадстаўлены музычныя інструменты розных груп, зробленыя вядомымі беларускімі майстрамі. Выстаўка створана на аснове інструментаў з фондаў Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, а таксама з уласнай калекцыі Дзмітрыя Ровенскага. Гэтыя экспанаты цікава, наглядна і падрабязна адлюстроўваюць народную музычную культуру.

Выстава будзе экспанавацца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша, вул. Леніна, 36)

 

Выставка «Белорусские музыкальные инструменты»

(из фондов Музея истории театральной и музыкальной культуры и также из личной коллекции Дмитрия Ровенского)

Музыкальные инструменты Беларуси – яркое и самобытное явление в культурной жизни. Они способны глубоко влиять на эмоции человека и издавна используются с общественно-воспитательной целью, служа одновременно удовлетворению эстетических потребностей.

Традиционные народные и профессиональные музыкальные инструменты являются основой для развития инструментального творчества, исполнительства и образования.

Задача выставки – на научной основе осмыслить роль музыкальных инструментов в жизни человека, показать наиболее значимые явления музыкальной жизни страны.

Цель выставки – показать национальный инструментарий, сделанный белорусскими мастерами.

Основное внимание уделено инструментам, сделанным известными белорусскими мастерами – династией Жуковских, а также В. Протасевичем, Е. Ботяновским, В. Кульпиным, В. Козаком. Мастера, производя инструменты самых разных форм, размеров, темброво-акустических и выразительно-технических возможностей, пользуются, как правило, материалами, распространенными на территории Беларуси в соответствии с ее географическим положением, климатическими условиями, особенностями растительного и животного мира.

Композиционно выставка поделена на разделы:

• Струнные инструменты.

В группу струнных инструментов входят широко распространенные в Беларуси скрипки и цимбалы, а также лира. Этот раздел выставки дополняют виолончель и альт скрипичный. Отдельно представлены смычки: скрипичные и альтовые.

 • Духовые инструменты

Духовые инструменты принадлежат к древним музыкальным инструментам. В традиционном музыкальном инструментарии белорусов они занимают ведущее место. Группу духовых инструментов представляют свирели, дудки, волынка, сурма, окарина. Некоторые из них (например, волынка) уже почти не встречаются на территории Беларуси. Другие – такие как дудки, свирели – и сегодня широко бытуют в музыкальной практике.

• Самозвучащие музыкальные инструменты

Индивидуальные, специфические особенности звучания того или иного инструмента этой группы зависят, в основном, от получения звука. Примечательно, что иногда они зафиксированы в названиях самих инструментов. Это – бич, гребень девичий, погремушка большая, погремушка малая, колотка, копыта, барабан, угольник.

• Гармонь

Гармонь – сложный по строению клавишно-пневматический инструмент. Начиная с 1860-х гг. он распространяется на территории Беларуси. В инструментальную культуру Беларуси пришла гармонь разных видов, что объясняется географическим положением страны.

Таким образом, на выставке представлены музыкальные инструменты разных групп, сделанные известными белорусскими мастерами. Выставка создана на основе инструментов из фондов Музея истории театральной и музыкальной культуры и также из личной коллекции Дмитрия Ровенского. Эти экспонаты интересно, наглядно и подробно отображают народную музыкальную культуру.

Выставка будет экспонироваться в Витебском областном краеведческом музее (Ратуша, ул. Ленина, 36)

 

X
Укажите ваше имя на сайте Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей».
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка