Выстава “Фарбы жыцця”

У прасторы Мастацкага музея творчасць Строгінай Святланы Вікенцеўны, беларускай мастачкі, выпускніцы мастацка-графічнага факультэта (МГФ) Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, прэзентуецца ўпершыню ў Віцебску. Персанальная выстава “Фарбы жыцця” з’яўляецца працягам цыклу выстаў прымеркаванага да юбілею МГФ (1959). Выпускнікі МГФ з'яўляюцца не только выдатнымі мастакамі, аўтарамі і куратарамі вялікай колькасці цікавых выставачных праектаў, але і выбітнымі мастацвазнаўцамі, аўтарамі шматлікіх актыкулаў і выданняў. Дзейнасць і творчасць Строгінай С.В з’яўляецца гэтаму пацверджаннем. Святлана Строгіна – мастак, выкладчык, мастацтвазнаўца, член Магілёўскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (2009), сябра грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз мастакоў” (2016), член Навуковага савета установы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” (2018).

2020 год - юбілейны год для мастачкі Святланы Вікенцеўны Строгінай. У розныя перыяды свайго творчага жыцця як мастачка працавала ў розных тэхніках, але ў апошні час працуе ў тэхніках пастэлі і маслянага жывапісу. Творча працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажа, партрэта, для якіх характэрны рамантычная і лірычная афарбоўка. У аснове яе рэалістых работ, выкананых у тэхніцы акварэлі, пастэлі, алейнага жывапісу, ляжыць разнастайная каляровая палітра, падпарадкаваная адлюстраванню матэрыяльнага свету, які спрыяе перадачы настрою.

Строгіна С.В. нарадзілася 11 красавіка 1970 года ў горадзе Магілёве (Рэспубліка Беларусь). З 1980 па 1985 гг. – вучоба ў СШ № 2 г. Магілёва (з архітэктурна-мастацкім ухілам, настаўнік Палуйчык С.І.). 1985-1989 гг. – вучоба ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы № 15(выкладчыкі: Концуб А.А., Калтыгін В.А., Кірылава А.В.). З 1990 па 1995 гг. - вучоба ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя П.М. Машэрава, мастацка-графічны факультэт (выкладчыкі: Мемус А.І., Каладоўскі І.І., Гугнін М.І). З 2004 па 2008 гг. - вучоба ў аспірантуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1995 па 2017 гг. – работа ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, з 1998 г. – намеснік дырэктара па навуковай рабоце. З кастрычніка 2017 г. – с.ч – загадчык філіяла установы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” “Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі”. За перыяд працы ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава распрацавала канцэпцыю навуковага камплектавання музейнага фонду (1998), навуковыя канцэпцыі пастаянных экспазіцый: “Захаваная спадчына” (2005), “Выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны ХХ стагоддзя” (2010), “Тайна Крыжа” (2013). Займаецца навукова-даследчай дзейнасцю па вывучэнню творчых біяграфій мастакоў, звязаных з Магілёўшчынай. У навуковых зборніках міжнародных і рэспубліканскіх канферэцый апублікаваны яе матэрыялы па дадзеных тэмах. Сістэматычна публікуецца ў спецыяльных выданнях: “Мастацтва”, “Музей”, “Мастацкая адукацыя і культура” і інш. Ею распрацаваны лекцыі і сфарміраваны праграмы па гісторыі сусветнага, рускага і беларускага мастацтва. Напісаны манаграфіі: зборнік артыкулаў “Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны” (2009), “Калекцыя жывапісных і графічных твораў А.І. Мемуса і І.В. Магучай” (2014), “Уладзімір Напрэенка” (2014), “Калекцыя твораў керамікі В.А. Калтыгіна і ўдзельнікаў міжнародных пленэраў па кераміцы “Арт-жыжаль” (2016), “Калекцыя жывапісных і графічных твораў Л.М.Гоманава” (2016). Ею падрыхтаваны и адкрыты цэлы шэраг рэтраспектыўных, тэматычных і персанальных выстаў.

Строгіна С.В. удзельніца міжнародных (2013, 2015, 2017, 2019), рэспубліканскіх (2017), абласных (2009, 2017, 2018, 2019) і персанальных выставак (2007, 2008, 2015, 2019); міжнародных пленэраў у Сербіі (2013), Кітаі (2014), Францыі (2015) і Чарнагорыі (2019).

У 2019 г. узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

На выставе прадстаўлены 31 твор С.В. Строгінай.

Выстава запланавана ў філіяле “Мастацкі музйі” Установы культуры “Віцебскі абласны краязнаўчы музей” з 24 сакавіка па  12 красавіка 2020 года.

                                                                                                             

X
Укажите ваше имя на сайте Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей».
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка