Выстава "16-е Латвійскае трыенале...

Традыцыя медальерных трыенале ў Латвіі пачалася ў 1973 годзе. Натхняльнікам і арганізатарам першай рэспубліканскай выставы медаля была скульптар і медальер Валянціна Зэіле, якая дала гэтаму віду пластычнага мастацтва новае дыханне. З’яўляючыся ўжо больш за паўстагоддзя парыжанкай, Валянціна рэгулярна дасылае свае творы для Трыенале медаля. На гэтай выставе прадстаўлен яе медаль «Ян Сібеліус».

Трыенале медаля прадстаўляе работы латвійскіх медальераў за апошнія тры гады. У гэтай выставе прымаюць удзел 24 аўтары з 76 работамі. Сярод удзельнікаў Трыенале 12 сяброў Міжнароднай федэрацыі медальернага мастацтва FIDEM: Андрыс Берзінш, Гіртс Бурвіс, Вія Дзінтарэ, Лігіта Францкевіча, Мара Міцкевіча, Інэса Натрыня, Нікіфс (J. Nikiforovs), Святлана Савельева, Бруна Страўціньш, Яніс Струпуліс, Антра Уртанэ і Гунта Земітэ. Сярод удзельнікаў пяць студэнтаў аддзялення скульптуры Акадэміі мастацтваў Латвіі: Вікторыя Галкіна, Луізэ Ліндэ, Ганна Отсалайнэн, Ота Холгерс Озалінш і Карнэлія Вітола. Дэбютанты прыўносяць новыя тэндэнцыі і новыя матэрыялы.

Медалі – гэта не толькі мініяцюрны і нізкі барэльеф, тонкая мадэліроўка пластыкі, тэктоніка суадносін скульптурных аб’ёмаў і кампаноўка іх на плоскасці, але і асаблівы від мастацтва, які аб’ядноўвае элементы розных галін – шрыфтавога рамяства, ці каліграфіі, спалучае выяву і інфармацыю, як у экслібрысе, лаканічнасць і выразнасць плаката, а таксама мае некаторыя якасці гістарычнага дакумента.

Медалі – гэта перш за ўсё мастацтва далоні, як па памерах, так і па прынцыпу ўспрыняцця выявы. Пры няспешным павароце медаля гледачу адкрываюцца новыя ракурсы погляду, змяняецца накірунак святла і, разам з тым, адкрываюцца новыя нюансы і ў характары мастацкага вобраза. Трымаючы медаль у руцэ мы адчуваем вагу і холад метала, глядзім на выяву, а адчуваем навобмацак нябачны яго адваротны бок.

Большасць з медальераў, чые працы прадстаўлены ў экспазіцыі, з’яўляюцца скульптарамі. Але некаторыя з аўтараў працуюць дызайнерамі – Мара Міцкевіча, Эдгарс Грынфелдс, Нікіфс, a Вэлга Эйзенберга ўвогуле кераміст.

Жывапісец Яніс Анманіс вучыць дзяцей дашкольнага ўзросту малюнку і жывапісу, многія яго выхаванцы неаднойчы атрымлівалі вышэйшыя ўзнагароды ў міжнародных конкурсах.

Бруна Страўціньш– прафесар і кіраўнік кафедры скульптуры ў Акадэміі мастацтваў. Яго студэнты – Вікторыя Галкіна, Луізэ Ліндэ, Ганна Отсалайнэн, Ота Холгерс Озалінш і Карнэлія Вітола – паспяховыя дэбютанты Трыенале. Педагогам мастацкай вучэльні працуе Нэлія Скуеніцэ, першым навыкам у мастацтве ўжо сорак гадоў вучаць выкладчыкі дзіцячай студыі Андрыс Берзінш, Мара Міцкевіча, а Інэса Натрыня – выкладае малюнак будучым архітэктарам.

Вія Дзінтарэ кіруе скульптурнай студыяй Палаца культуры VEF. Валянціна Зэіле мае прыватную мастацкую студыю ў Парыжы, дзе вучыць сваіх дарослых вучняў розных узростаў і прафесій скульптуры і малюнку.

Аўтарамі мадэляў манет Банка Латвіі з’яўляюцца Лігіта Францкевіча, Яніс Струпуліс і Эдгарс Грынфелдс. Эдгарс Грынфелдс таксама выдатны рэстаўратар дэкаратыўнай лепкі ў гістарычных інтэр’ерах Рыгі. Зігурдс Галунс майстар разьбы па дрэве і гэта азначае, што яго медалі і плакеткі ўнікальныя, выкананы толькі ў адным экзэмпляры.

Медалі вечныя… Архітэктура ператвараецца ў руіны, тлее або згарае папера, палатно ці дрэва, выцвітаюць фарбы, ламаецца фарфор і мармур, а медалі і манеты знаходзяць праз стагоддзі.

16-ае Трыенале медальернага мастацтва Латвіі – першая выстава, прадубліраваная за межамі краіны. Мы будзем рады ў будучыні ўбачыць у Латвіі Першую выставу медальернага мастацтва Беларусі.

Яніс Струпуліс,

прэзідэнт Клуба медальернага мастацтва Латвіі

 

X
Укажите ваше имя на сайте Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей».
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка